Дадаць навіну
Аўторак, 23 студзеня 2018, 15:54
Усе мерапрыемствы

Кіно з «Амерыканкай»: «Байцоўскі клуб» ў прасторы этнакрамы «Цудоўня»

У межах краўфандынг-кампаніі «Лета з «Амерыканкай», адбываюцца кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе «Улей»:
Чытаць сусветную класіку на мове арыгіналаў? Крута. Чытаць сусветную класіку на роднай мове? Магчыма!
Гародня далучаецца.
Сустракаемся ў аўторак у прасторы «Цудоўні» (вул. В. Траецкая, 14). Уваход вольны, п’ем гарбату, бярыце печыўкі. Можна застацца на абмеркаванне.

8 жніўня, 19:30 — «Байцоўскі клуб», 1999 г. Фільм Дэвіда Фінчара
Беларускія субтытры.

Выматаны жыццём трыццацігадовы япі сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер Дэрдэн, з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.
Пасля выхаду на экраны фільму «Байцоўскі клуб» пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым. Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала «БК» «вызначальным культавым фільмам сучаснасці».
Фільм доўжыцца 139 хвілін.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

08.08.2017

Час

19:45

Лэйблы

Кінапаказ

Месца правядзення

Крама Ц
вул. Вялікая Траецкая, 14

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: