Іншыя падзеі
Кіно і музыка ў дворыку на Кірава, 3

Кіно і музыка ў дворыку на Кірава, 3

У чацвер 15 жніўня а 20:00, перад праглядам кіно ўвечары ва ўнутраным панадворку “Цудоўні”, вас чакае найцікавейшы канцэрт. У ім будуць прадстаўлены тры краіны, а музыка дык наогул з розных мясцін свету. Для вас зайграюць расейская фолк-каманда “Да ладно!”, дудар з Паўночнай Англіі Карым Маклауд, гарадзенцы Таццяна Салаўёва і Ігар Адасік, а таксама гарадзенскі дудар Алесь Журо. Раю ўсім гэты канцэрт наведаць, бо калі яшчэ сустрэнеш у Гародні на адной сцэне такіх прафесійных і рознабаковых музыкаў. А тое, што яны выконваюць, дык наогул наўрад ці пачуеш.

Ансамбль народнай музыкі «Да ладно!» з Масквы грае сучасныя і пазачасовыя аранжыроўкі рускага фальклору. Аснова рэпертуару – народныя песні з розных мясцін Расіі, дапоўненыя інструментальнай музыкай. У складзе ансамбля – дзве спявачкі, гітара, губны гармонік і віяланчэль. Незвычайны для фолк-праекту склад музыкаў арганічна дапаўняе праніклівае выкананне рускіх народных песень.

https://www.youtube.com/watch?v=6q122MXpVqo

Карым МакЛаўд нарадзіўся ў Паўночнай Англіі ў 1959 годзе. Ён жыве ў Германіі 40 гадоў, працуе садоўнікам. Карым музычна выхоўваўся ў багатай традыцыі англа-кельцкага фальклору і падчас сваіх падарожжаў па Еўропе вывучыў таксама скандынаўскую і балканскую народную музыку. Ён наведвае Беларусь з 2002 года, сябруе з музыкамі з Ліды, прымаў удзел у праекце «Музыка гарадзенскіх вуліц». Наведваючы Беларусь, МакЛаўд захапіўся беларускай музыкай, якую разам з шатландзкімі і іншымі мелодыямі будзе граць у канцэрце на розных інструментах, такіх як ірландская флейта і розныя дуды. Падтрымае рытмам яго гарадзенскі перкусіяніст Ігар Адасік.

https://www.youtube.com/watch?v=i9UPr1jwtsQ

Музычны праект Таццяны Салаўёвай, які складаецца з гарадзенцаў Таццяны і Паўла Салаўёвых і перкусіяніста Ігара Адасіка, вядомы калабарацыямі з іншымі музыкамі, паэтамі, харэографамі. На гэты раз адбудзецца сумеснае выкананне беларускіх народных песень разам з Карымам МакЛаўдам, які зайграе на духавых інструментах.

https://youtu.be/Texvzc57jl4

Гарадзенскі дудар Алесь Журо, які некалі граў у піцерскай групе “Musica Radicum”, што выконвала музыку прошлых стагодзяў і малых народаў, а зараз вядомы ў складзе “Капэлі гарадзенскіх дворыкаў”, таксама дадасць беларускага гучання ў гэтую мульцікультурную мяшанку.

Вечарына у чацвер 15 жніўня а 20:00. Распаўсюджвайце, збірайцеся, завіце сяброў.

Кіно і музыка ў дворыку на Кірава, 3

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: