Іншыя падзеі
Кінэмо: Фаўст у лютэранскай кірсе

Кінэмо: Фаўст у лютэранскай кірсе

Кінемо ў рамках Тыдняў Германіі  2019 у Гродне!
11 кастрычніка ў царкве св. Іаана пройдзе спецыяльны паказ шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау «Фаўст» (1926) у жывым музычным суправаджэнні ад Five – storey ensemble. Музыка да фільма напісана вядомым беларускім кампазітарам Вольгай Падгайскай.

«Фаўст» – адно з апошніх класічных твораў нямецкага экспрэсіянізму. Сцэнар карціны заснаваны на старадаўніх нямецкіх легендах, аднайменнай трагедыі Гётэ і драме «Доктар Фаўст» брытанскага драматурга Крыстафера Марло. У працы над сцэнаром прымаў удзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі, пісьменнік Герхарт Гауптман, а ролю Мефістофеля выканаў Эміль Янінгс – галоўная зорка нямецкага нямога кіно.

Ансамбль сучаснай камернай музыкі Five-storey ensemble: Вольга Падгайская (фартэпіяна), Віталь Эппов (сапрана-саксафон), Аксана Герасімёнак (скрыпка), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас)

Пачатак паказу: 19.00.

Месца правядзення: Лютэранская Царква ў Гродне Эвангеліцка-Лютэранская царква св. Іаана

Гродна, вул. Акадэмічная, 7а

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: