Іншыя падзеі
Кінапрагляд "Спытай сэксперта"

Кінапрагляд “Спытай сэксперта”

“АБФ” у Гродна сумесна з “WATCH DOCS BELARUS” і “Трэцім сектарам” запрашаюць на кінапрагляд “Спытай сэксперта”

«Спытай сэксперта» – гэта паўнаметражны дакументальны фільм пра доктара Махіндера Васта, вельмі папулярнага 93-гадовага сэкс-кансультанта, які вядзе калонку ў штодзённай газеце ў Мумбаі. Нягледзячы на тое, што сэкс – гэта табуяваная тэма ў Індыі, дзякуючы гумарыстычнаму стылю калонкі, шмат людзей даслалі свае пытанні ў газету. Калонка карыстаецца папулярнасцю, хаця палавое выхаванне ў школах забаронена прыкладна ў траціне штатаў Індыі.
Рэжысёр паказвае, як праходзяць будні Махіндера Ватса, як і навошта ён дзеліцца сваімі ведамі з чытачамі. У фільме дакументуюцца кансультацыі Ватса: твары пацыентаў схаваныя, але іх пачуцці схаваць немагчыма.
Фільм уздымае важныя праблемы сэксуальнасці і недаступнасці палавога выхавання. Якія пытанні хвалююць юных і пажылых чытачоў калонкі пра сэкс? Як 93-гадовы невядомы калумніст зрабіўся медыйнай персонай у Індыі і каму здолеў насаліць спагадны сэкс эксперт? «Спытай сэксперта» – гэта кіно, працятае гумарам і драмай, як і жыццё герояў гэтай дзіўнай гісторыі.

Рэжысёр: Вайшалі Сінха (Vaishali Sinha)
Краіна: Індыя, 2017
Працягласць: 80 хвілін
Мова субтытраў: руская

 

Дзе: цэнтр адпачынку і развіцця “Партал” (вул. Вялікая Троецкая 31, 2гі паверх)
Калі: 8 красавіка ў 16.00
УВАХОД ВОЛЬНЫ

comments powered by HyperComments

Дата

17.12.2018

Час

16:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: