Іншыя падзеі
Кіналекторый "Гукі шуму"

Кіналекторый “Гукі шуму”

Калектыў выдання РАСКАРДАШ запрашае на новы фармат сустрэчы – кіналекторый.

9 кастрычніка абмяркоўваем і дыскутуем над мастацкім фільмам рэжысёраў Улы Сімансон і Юханэса Шэрнэ Нільсан “Гукі шуму”. Адначасна паспрабуем наблізіцца да таго, што ёсць “шум” і што ёсць “музыка”, дзе бярэ свой пачатак “музычнасць”, як адбываецца засваенне музычнай інфармацыі і якую ролю ў гэтым працэсе іграе творчасць.

Лектар: аспірант Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, спецыяліст у галіне сацыялогіі музыкі і творчасці Шаўко Раман.

Пачатак у 19:30.
Уваход вольны!

Дата

22.01.2019

Час

19:30

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *