Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:31
Іншыя падзеі
Кінаклуб "Ракурс" : класічны мюзікл 1961 года "Вестсайдская гісторыя"

Кінаклуб “Ракурс” : класічны мюзікл 1961 года “Вестсайдская гісторыя”

Сябры, 19 верасня, а 19:00 адбудзецца чарговы сеанс кінаклуба “Ракурс”. Паглядзім і абмяркуем класічны мюзікл 1961 года “Вестсайдская гісторыя”.

Сюжэт пабудаваны на несмяротнай гісторыі Рамэа і Джульеты, разгорнутай на новы лад. На вуліцах Манхэтэна вядуць бязлітасную вайну за жыццёвую прастору дзве вулічных банды, Джэці і Акулы. Тоні – член банды Джэці і лепшы сябар завадатара Рыфа.

Смуглянка Марыя – сястра правадыра пуэртарыканцаў Акул. Тоні і Марыя закахаліся насуперак нянавісці сяброў і сваякоў, і іх любоў заканчваецца трагічна …

 

https://www.youtube.com/watch?v=v-SyMbvQnpI

 

Браніраванне і продаж онлайн на: http://kinoteatr.megamag.by/newsdesk_info.php?newsdes ..

Тэл. для даведак 71-85-37.

Чакаем вас сярод нашых гасцей.

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: