Іншыя падзеі
"Кажан" (Летучая мышь). Гастролі Пецярбуржскай аперэты

“Кажан” (Летучая мышь). Гастролі Пецярбуржскай аперэты

І. Штраўс Аперэта у 2-х дзеяннях
Такім чынам, «Кажан»! З’ява ў аперэце настолькі
ж цудоўная, як і хрэстаматыйная. Карнавальнае
захапляльнае баляванне мелодый, бясконцая
завоблачная прыгажосць якіх літаральна перапаўняе любога
чалавека, здольнага хоць нешта чуць.

Геніяльная  п’еса, бітком, пад
завязку напоўненая гумарам  і
пошукамі. Няма і не будзе ва ўсім тэатральным
сусвеце больш прывабнай акцёрскай стравы, чым гэтая музыка
і гэтая літаратура! Найвышэйшая планка ў творчасці! І мы
адважыліся, нарэшце!
З велізарным жаданнем, азартам і трымценьнем гуляюць нашы
артысты. Зноў і зноў захапляе жывапіс Алега
Маўчанава, які стварыў чароўны яркі непаўторны свет
праўдзівай венскай аперэты ў самым высокім яе значэнні.
Сардэчна запрашаем у Вену, дарагі глядач. Сардэчна
запрашаем у свет аперэты, дзе пануюць музыка, танец, гумар,
прыгажосць, і дзе ўсе служаць адной каралеве, імя якой
Любоў!
Гісторыя пра тое, як адна прыгожая і мудрая жанчына
вывела на чыстую ваду свайго гультаяватага, але ўсё ж
любімага гуляка-мужа, а з ім заадно і яго прыяцеля, цыніка
і лавеласа. Гісторыя пра тое, як лёгка і з задавальненнем
паддаюцца мужчыны жаночым чарам, варта толькі прыўнесці
трошкі свавольства і гульні ў звыклыя сямейныя
ўзаемаадносіны. О-о-о … як мы рады падманвацца!
І ў выніку:

Мадам Мораль дала урок
И посрамлён Месье Порок!

5 кастрычніка на сцэне Драмтэатра
Кошт квіткоў: 23 – 25 р.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: