Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 05:51
Усе мерапрыемствы

«Карто-fun». Першы фестываль нацыянальных страў і напояў

Першы фестываль нацыянальных страў і напояў «Карто-fun» пройдзе 2 верасня на базе адпачынку «Прывал».
Адкрыецца мерапрыемства ў 14.00 тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам Калумба, пасля чаго гледачоў чакае канцэртна-забаўляльная праграма. Завершыцца фестываль фаер-шоу і начной рэтра-дыскатэкай.
Першы фестываль нацыянальных страў і напояў «карт-fun» пад адкрытым небам будзе прысвечаны традыцыйнай беларускай кухні.


У рамках фестывалю «карт-fun» госці змогуць паспрабаваць нацыянальныя беларускія стравы і напоі, паўдзельнічаць у конкурсах, паслухаць выступленни музыкантаў і цалкам акунуцца ў атмасферу народнага гуляння.
Для наведвальнікаў фэсту будуць працаваць цікавыя інтэрактыўныя пляцоўкі: настольныя гульні, фотазоны, дзіцячыя гульні інш. Аматары актыўнага адпачынку змогуць навучыцца старадаўнім шляхецкім танцам, папрактыкавацца ў стральбе з лука і «бульбамета». «Экстрымалаў» чакае спаборніцтва па хуткасным паяданні варанай бульбы.


На фестывалі будзе арганізавана асобная канцэртная пляцоўка. Перад гледачамі выступяць народныя ансамблі, а таксама музычныя групы: Place to be (Гомель), ZnaRock (Мінск), Irdorath (Мінск). Вечар завершыцца рэтра-дыскатэкай ад DJ Шмольц.
На працягу мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў-майстроў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

02.09.2017

Час

14:00

Кошт

10.00BYR

Месца правядзення

База адпачынку "Прывал"
Падлабенскі сельскі савет, в.Навасёлкі

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: