Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 08:55
Усе мерапрыемствы

Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Прэзентацыя кнігі

Імя Кастуся Каліноўскага (1838−1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863−1864 гадоў не толькі як на лідара і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фармавання яго поглядаў.
На прэзентацыі кнігі Вы даведаецеся, што за чалавек — Канстанцін Каліноўскі, як ён жыў, за што змагаўся.

Аўтар кнігі Васіль Герасімчык — журналіст, па адукацыі - гісторык. Скончыў з адзнакай універсітэты ў Гродне, Маскве і Торуні. Сфера навуковых цікаўнасцяў - паўстанне 1863−1864 гадоў і асоба Канстанціна Каліноўскага. Таксама займаецца краязнаўствам.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

09.02.2018

Час

19:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Цудоўня
вул. Кірава, 3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: