Канферэнцыя АПБ "Птушкі штодня-2020" і экскурсія да птушак

Канферэнцыя АПБ «Птушкі штодня-2020» і экскурсія да птушак

Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 22 -23.02.2020. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільм, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і налепкі і іншыя сувеніры з птушкамі + сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!

Праграма канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АП «Птушкі штодня — 2020»

Кафэ «Мішутка», Гродзенскі заапарк, вул. Ціміразева, 11 г. Гродна

22 лютага, субота

10.00−10.20. Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10.20−10.30 Адкрыццё канферэнцыі

10.30−11.05 «Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ) ў 2019 годзе» — Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
11.05−11.40 «Глушэц — сымбаль старых бароў і Птушка 2020 году ў Беларусі» — к.б.н. Мікалай Чэркас (Белавежская пушча, Ляцкія)
11.40−12.10 «Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2019 годзе» — Дзьмітры Вінчэўскі (сайт АПБ «
Птушкі штодня» / Клуб200 АПБ, Гродна)

12.10−12.30 Перапынак на каву і гарбату.
12.30−13.00 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2019 год і план дзейнасці на 2020 год.
13.00−13.30 «Палявыя луні зімой у Беларусі: чаму самцы і самкі паляююць па-рознаму?» — Дзьмітры Вінчэўскі (сайт АПБ «
Птушкі штодня», Гродна)
13.30−13.40 Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.
13.40−14.40 Абед.
14.40−15.25 «Краіна тысячы буслоў» — дакументацыйны фільм.
15.25−15.40 Вольны мікрафон.
15.40−15.50 Закрыццё канферэнцыі.

з 19.00 Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі.
Кошт удзелу — 30 руб.

Кантакты з аргкамітэтам:

Андрэй Храмогін +375 33 624 08 93;

Дзьмітры Вінчэўскі +375 33 688 75 89;

Віталь Гуменны +375 292 84 23 91

У праграме магчымыя змены!
Падчас канферэнцыі можна будзе набыць найлепшыя вызначальнікі птушак, налепкі, майкі-саколкі і інш. + аплаціць сяброўскія складкі ці далучыцца да АПБ.

23 лютага, нядзеля
10.30−16.00. Пачалася актыўная міграцыя гусей, кулікоў і вераб'іных — палявая экскурсія на птушак (з абедам) у заказнік «Гродзенская Свіслач».
Для тых, у каго няма ўласных, могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі на час экскурсіі.

Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце да 21.00 пятніцы!

Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных арнітолагаў і бёдуотчараў з трубамі.
Ад’езд на аўтамабілях арганізатараў або ўласных са стаянкі на вул. Падольная насупраць дома 8.

Дата

22.02.2020 - 23.02.2020

Час

10:00