Дадаць навіну
Аўторак, 24 красавіка 2018, 02:55
Усе мерапрыемствы

Канфеці-шоў і зімовая фантазія для дзяцей і дарослых

Больш за усіх чакаюць наступлення навагодніх святаў, вядома ж, дзеці! Яны загадваюць жаданні і пішуць лісты Дзеду Марозу, чакаюць падарункаў, прыбранай елкі і казачных сюрпрызаў. І так хочацца апраўдаць іх чаканні! Калектыў Гродзенскай філармоніі падрыхтаваў для Вас казачнае навагодняе прадстаўленне, якое падорыць і дзецям і дарослым святочны настрой і пакіне прыемныя ўспаміны аб праведзеным свяце.

Навагодняя праграма «Канфеці-шоу» складаецца з дзвюх частак.

1.Казачная эстрадна-цыркавая музычная імпрэза на сцэне. Маленькія гледачы змогуць убачыць сваіх любімых герояў: добрую і злую фею, вясёлага клоуна, Беласнежку, Дзеда Мароза і Снягурку і многіх іншых казачных персанажаў. Разам з малымі казачныя героі будуць гуляць у чароўныя гульні, чытаць вершы, клікаць Снягурку і Дзеда Мароза. Таксама ў праграме — песні, танцы, фокусы і казачныя ператварэння. Працягласць 40 хвілін.

2.Другая частка навагодняга ранішніка — гэта інтэрактыўная праграма ля елкі. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай дзяцей чакаюць цікавыя конкурсы з падарункамі, песні, карагоды, вершы. Працягласць 30 хвілін.

Кошт квітка: 5 руб.

Пачатак паказаў: 12.00, 15.00

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

15.12.2017 - 06.01.2018

Час

08:00 - 18:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Дом культуры "Цветліт"
вул. Дзяржынскага 41/1

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: