Іншыя падзеі
Канцэрт струннага аркестра "Метамарфозы"

Канцэрт струннага аркестра “Метамарфозы”

10 кастрычніка ў 19 адбудзецца канцэрт струннага аркестра “Метамарфозы”, пад кіраўніцтвам Паўла Любамудрава на сцэне Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

«Музыка мяняе людзей, і яна патрэбна ўсім, а не толькі людзям мастацтва”, – так лічыць кіраўнік аркестра і дырыжор Павел Любамудраў і верыць, што чалавек, натхніўшыся канцэртам, можа зрабіць для сябе адкрыццё, якое зменіць яго жыццё.
Струннаму аркестару «Метамарфоза» усяго чатыры гады.

У рэпертуары аркестра творы розных эпох і краін: ад Бетховена да Пракоф’ева, ад Бенджаміна Брыта да сучасных беларускіх кампазітараў.
Павел Любамудраў сабраў вакол сябе таленавітых музыкаў, сярод якіх выпускнікі вядомых музычных навучальных устаноў Санкт-Пецярбурга, Масквы і Мінска. Майстэрства музыкаў адзначана супрацоўніцтвам з італьянскай кампаніяй, якая валодае лэйблам гуказапісу Halidon. Кожнае выступленне аркестра непаўторна. Знаўцы і гурманы класічнай музыкі атрымліваюць праўдзівую асалоду ад яго канцэртаў, якія ў Беларусі праходзяць з аншлагамі. Натхнёнае выкананне шэдэўраў сусветнай культуры зменьвае слухачоў, з імі адбываецца лёгкая метамарфоза.

Упершыню ў Гродне ў выкананні струннага аркестра «Метамарфоза» прагучаць творы Моцарта, Вівальдзі, Чайкоўскага, Пьяццоллы і іншыя.
Жывы гук.

10 кастрычніка, 19:00
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры (г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 1)
Кошт квіткоў: 20-25 рублёў
Каса: 62-00-94
Інфалінія: 62-00-93
6+

Дадаць навіну

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: