Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 07:35
Іншыя падзеі
Канцэрт песень Мулявіна на вершы Багдановіча ў гонар юбілея дзіцячага хоспіса

Дата

30.11.2018

Час

19:00

Кошт

10.00BYR

Канцэрт песень Мулявіна на вершы Багдановіча ў гонар юбілея дзіцячага хоспіса

Канцэрт  народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча пройдзе ў Гродне 30 лістапада.

Гродзенскім слухачам прадставяць цыкл песень “Вянок”, напісаны Уладзімірам Мулявіным да 100-годдзя Максіма Багдановіча. Дабрачынны канцэрт прысвячаецца 10-гадоваму юбілею Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Сродкі ад продажу квіткоў пойдуць  для падтрымкі 87 сем’яў з цяжка і безнадзейна хворымі дзецьмі, якія знаходзяцца пад апекай дзіцячага хоспіса.

Прэм’ера “Вянка” прайшла на гастролях “Песняроў” у ЗША. У Беларусі праграма была ўпершыню выканана  9 снежня 1991 года, у дзень нараджэння паэта. Больш ніколі «Вянок” не выконваўся цалкам. Нотны матэрыял праграмы не захаваўся.

Аднавіць музычны “Вянок” і вярнуць яго гледачам удалося дзякуючы аматарскай запісу адной з рэпетыцый. Яе зрабіў прыхільнік ансамбля, Уладзімір Паздняк з Масквы. Некалькі гадоў таму магнітафонная стужка была аблічбаваць і перададзена аркестру імя Жыновіча. Аранжыроўшчык аркестра, Аляксандр Крамко, зрабіў для песень цыклу новыя апрацоўкі. У Мінску праграма адроджанага “Вянка” ідзе са снежня 2017 года.

“Зорка Венера”, “Вераніка”, “Лявонiха”, “Пагоня”, “Слуцкія ткачыхі” – усе 15 песень Уладзіміра Мулявіна на вершы Максіма Багдановіча зараз прагучаць і на радзіме паэта, у Гродне.

У праграме будуць удзельнічаць экс-саліст гуртоў «Лявоны» і «Песняры» Ян Жэнчак, салісты групы «Спадчына» Вячаслаў Ісачанка (вакал), Андрэй Шчыткавец (бас-гітара) і Сяргей Шкурдзэ (ударныя), саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя . І. Жыновіча, Андрэй Коласаў, вакальны гурт «Дыямант» у складзе Наталлі Шасцярэнь, Таццяны Лаўрэнцьевай і Уладзіслава Данілавіча.

Дабрачынны канцэрт пройдзе ў зале Каледжа мастацтваў, па адрасе БЛК, 33. Пачатак праграмы ў 19.00. Кожны глядач атрымае падарунак, зроблены рукамі дзяцей, бацькоў і валанцёраў хоспіса.

Білеты можна набыць на kvitki.by, а таксама ў касе Філармоніі

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: