Іншыя падзеі
Канцэрт «Мелодыі габрэйскага мястэчка»

Канцэрт «Мелодыі габрэйскага мястэчка»

У канцэрце прагучаць вядомыя і любімыя народныя габрэйскія мелодыі і песні, запальныя яўрэйскія танцы, якія адлюстроўваюць жыццё і побыт мястэчка (штэтла) з усёй разнастайнасцю таго, што адбываецца …

Ці то  вяселле, ці нараджэнне дзіцяці, наведванне сінагогі, сустрэча суботы, святочная трапеза, гумар і многае іншае – усё гэта можна з лёгкасцю пачуць у мелодыях габрэйскага мястэчка.

Ганаровае месца ў праграме зоймуць творы І. Дунаеўскага, Н. Паганіні, К. Сен-Санса, С. Палонскага, Г. Вагнера, М. Вайнберга і інш. У канцэрце прыме ўдзел саліст Вялікага тэатра оперы і балета – Ілля Певзнер (барытон).

Вядучы канцэрта – музычны кіраўнік ансамбля «Гілель», выканаўца на габоі, аўтар аранжыровак, лаўрэат міжнародных конкурсаў – Максім Расохі.

Квіткі па 8 руб.

comments powered by HyperComments

Дата

17.12.2018

Час

20:00

Кошт

8.00BYR

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: