Іншыя падзеі
Канцэрт "Бяз Назвы" да 20-годдзя гурта (Перанесена на 14 лютага)

Канцэрт “Бяз Назвы” да 20-годдзя гурта (Перанесена на 14 лютага)

У сувязі з асабістымі абставінамі аднаго з удзельнікаў гурта мы вымушаны перанесці наш візіт у Гародню!
Прабачайце ўсе, хто ужо паспеў набыць квіткі – яны будуць сапраўдны і 14 лютага! Квіткі таксама можна вярнуць.
Але ёсць і добрая навіна – пад гэты час у нас з’явіцца новый сінгл, які вы послухаеце аднымі з першых!
Усім добрага настрою і убачымся 14 лютага!

: B: N: – гэта сумесь альтэрнатыўнага рока з меладызмам і запамінальным магутным вакалам.

Група, утвораная ў г. Бяроза ў 1999-м годзе, запісала і выпусціла 5 поўнафарматных альбомаў і некалькі сінглаў, перамагала ў многіх конкурсах і выступала на дзясятках фестываляў Беларусі, Польшчы, Украіны.

Сёлета 22 лістапада музыканты адзначаць свае свята лепшымі хітамі са сваімі аматарамі і сябрамі. Чакаюцца і сюрпрызы ад гурта!

Цяперашні склад : B: N:
Алесь Лютыч – вакал, гітара, музыка
Зміцер Харытановіч – ударныя
Павел Яноўскі – гітара
Віталь Дмітрыевіч – бас

Даніла Лях – клавішы
Сяргей Машковіч – тэксты

Набыць квіткі можна загадзя па зніжанай цане (10 рублёў) праз нумары 375333618638; +375259141219 або ў бары “RockStar” (вул. Цітова, 9) у якім пройдзе канцэрт.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: