Дадаць навіну
Субота, 23 чэрвеня 2018, 19:51
Усе мерапрыемствы

Канцэрт «Адценні кахання» ў Вялікай харальнай сінагозе

Скразной лініяй праз увесь канцэрт пройдзе тэма кахання. Адценні любові разнастайныя. Гэта ўзаемнае і неўзаемнае каханне мужчыны і жанчыны, любоў да роднага горада, любоў да Бога, любоў да Ерусаліма, любоў да жыцця. У канцэрце прагучаць песні пра каханне на мовах іўрыт і ідыш у выкананні спявачкі, лаўрэата міжнароднага вакальнага конкурсу ў Ізраілі, удзельніцы шматлікіх міжнародных фестываляў - Вольгі Гоманавай (Ізраіль — Беларусь) у суправаджэнні выдатнай піяністкі, дыпламанта міжнародных конкурсаў - Маргарыты Трубкінай (Беларусь).
Незвычайна тое, што на канцэрце глядач не толькі пачуе песні, але і многае пазнае аб яўрэйскай традыцыі і культуры. Весці канцэрт будзе Вольга Гоманава, спявачка і мастацтвазнаўца — сябра Беларускага саюза мастакоў (секцыя крытыкі і мастацтвазнаўства) і сябра Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

03.06.2018

Час

19:00

Месца правядзення

Вялікая Харальная Сінагога
вул. Вялікая Траецкая, 59а

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: