Дадаць навіну
Панядзелак, 16 ліпеня 2018, 14:55
Усе мерапрыемствы

Калядны канцэрт у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы

12 студзеня ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы адбудзецца грандыёзны канцэрт сям'і польскіх музыкаў Паспяшальскіх, піша grodnensis.by.

Творчая сям’я ўжо ў другі раз наведае Гродна, каб прадставіць слухачам калядныя песні ў незвычайнай прыгожай апрацоўцы.

Паспяшальскія — сям’я, з’яднаная моцнай верай у Езуса Хрыста. Яны звязаны сямейнымі сувязямі: бацька, маці, брат, сястра… Акрамя гэтага, іх злучае агульнае захапленне — спеў і музыка.

Заснавальнікам і кіраўніком гурта з’яўляецца Ян Паспяшальскi, які ўжо шмат гадоў запар праводзіць летам музычную майстэрню ў Івянцы.

На канцэрт запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 20.00.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

12.01.2018

Час

20:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы
вул Курчатава, 41

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: