Іншыя падзеі
Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"

Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”

Праграма
• 20 лютага

18.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю «Каложскі Благавест», канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Г. Шырмы (ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”

Гродзенскі абласны драматычны тэатр », вул. Маставая, 35);

• 21-22 лютага 10:00 – конкурсныя выступленні калектываў (Свята-Пакроўскі кафедральны сабор г. Гродна, вул. Ажэшкі, 23);

• 23 лютага 13:00 – ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю «Каложскі Благавест» і гала-канцэрт (ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь” Гродзенскі абласны драматычны тэатр », вул. Маставая, 35).

У рамках фестывалю «Каложскі Благавест» адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
• прагляд і абмеркаванне фільмаў праваслаўнай тэматыкі ў кінатэатрах г. Гродна;
• тэматычная выстава ў УК «Гарадзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі»;
• вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні (Актавая зала царкоўна-парафіяльнага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, вул. Акадэмічная, 2);
• выступленне фолк-групы “Рада” (г. Мінск) у актавай зале царкоўна-парафіяльнага комплексу Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора;
• вячэрнія канцэрты харавых калектываў.
У фестывалі бяруць удзел царкоўна-парафіяльныя і свецкія харавыя калектывы Гродзенскай вобласці, а таксама калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі і Румыніі.
«Каложскі Благавест» аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных краін і канфесій. Галоўнае – фестываль дапамагае ва ўмовах сучаснасці захоўваць традыцыю спеваў і павышаць узровень духоўнасці грамадства. За 18 гадоў свайго існавання свята стала не толькі візітнай карткай Гродзеншчыны, але і адным з вядучых фестываляў у свеце.

Дата

20.02.2019 - 23.02.2019

Час

08:00 - 18:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: