Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:29
Іншыя падзеі
Jazz srories ад Аляксандра Краўчука і музыкаў Беларусі

Jazz srories ад Аляксандра Краўчука і музыкаў Беларусі

Гродзенскіх музычных гурманаў і гасцей горада чакае чарговы сюрпрыз ад джазмэна Аляксандра Краўчука.
З 9 верасня 2018 года ў Музеі гісторыі рэлігіі Гродна стартуе штомесячная нядзельная музычная гасцёўня “Jazz stories”.
Новы праект саксафаніста Аляксандра Краўчука разлічаны на папулярызацыю аўтарскай музыкі, джазавых стандартаў і музычных хітоў XX стагоддзя ў выкананні вядучых джазмэнаў Беларусі.

Кожны са слухачоў “Jazz stories” зможа не толькі пагрузіцца ў разнастайнасць стыляў джаза і майстэрства імправізацыі музыкаў на сцэне, але прыняць удзел у інтэрактыве музычнай гасцёўні. Гарачыя напоі і прысмакі ад кавярні “Я” дапамогуць стварыць атмасферу ўтульнасці і выдатны настрой!

На першым вечары выступяць музыкі:

Дар’я Драгунова – вакал
Аляксандр Краўчук – саксафон
Дзяніс Лукашэнка – клавішныя
Барыс Осіпаў – кантрабас
Дзмітрый Драгун – барабаны

Вы пачуеце музыку: Джорджа Гершвіна, Дзюка Элінгтана, Антоніо Карласа Жобім, Ірвінга Берліна, Хуана Тизола.
месца:
г. Гродна, вул. Замкавая, 16 (ўнутраны дворык музея гісторыі рэлігіі)
Час: 18.00
Кошт квітка 10 руб, тэл касы 8 (0152) 744889

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: