Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:20
Усе мерапрыемствы

Інтэрактыўная выстава «Фокусы і эксперыменты»

«У кожным маленькім дзіцяці … і ў хлопчыку, і ў дзяўчынцы … ёсць па 200 грамаў выбухоўкі …» спяваецца ў вядомай песні. А яшчэ ў кожным з іх жывуць эксперыментатары, навукоўцы, вынаходнікі і чараўнікі. Інтэрактыўнаяя выстава «Фокусы і эксперыменты» як раз для іх: смелых і дапытлівых, адважных і разумных.

Адчуць сябе маленькім Эйншейнам, дакрануцца да разгадак вядомых фокусаў, даведацца сакрэт левітацыі чалавека, убачыць барацьбу робатаў і як робат-інтэлектуал за лічаныя хвіліны збірае кубік Рубіка — усё гэта чакае вас на інтэрактыўнай выставе «Фокусы і эксперыменты», якая пройдзе ў Музеі гісторыі рэлігіі з 15 жніўня па 15 верасня.
Кожны наведвальнік зможа не толькі ўбачыць, але і сам правесці эксперымент з шпулькай Тэслы, вадкім азотам, магнетызмам. Акрамя гэтага, пры дапамозе адмысловых акуляраў можна будзе акунуцца ў свет віртуальнай рэальнасці. Убачыць маланкі, вадкі азот, магнітны мост, навучыцца лётаць — мара маленькага эксперыментатара стане явай.
Не толькі навучаць, але і забаўляць — яшчэ адно правіла інтэрактыўнай выставы. Менавіта таму кожнага наведвальніка сустрэне сапраўдны фокуснік і пакажа чараўніцтва і цуд кожнаму без выключэння! А самому цікаўнаму нават прыадкрые заслону да разгадкі некаторых фокусаў!
Словам, калі ваша дзіця патрабуе ведаў, забаў, адкрыццяў і чараўніцтва, вам сюды — на інтэрактыўную выставу «Фокусы і эксперыменты»!

Выстава працуе штодня з 13.30 да 18.00.
Каса да 17.30

Кантактныя тэлефоны:
Каса — 744 889
Інфа — 740 272

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

15.08.2018 - 16.09.2018

Час

13:30 - 18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: