Дадаць навіну
Аўторак, 23 студзеня 2018, 15:37
Усе мерапрыемствы

Кіно з «Амерыканкай» -«Палёт над гняздом зязюлі» з беларускімі субтытрамі

У межах краўфандынг-кампаніі «Лета з «Амерыканкай», адбываюцца бясплатныя кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе «Улей»:
Чытаць сусветную класіку на мове арыгіналаў? Крута. Чытаць сусветную класіку на роднай мове? Магчыма!
Гародня далучаецца.
Сустракаемся ў аўторак у прасторы «Цудоўні» (вул. В. Траецкая, 14). Уваход вольны, п’ем гарбату, бярыце печыўкі. Можна застацца на абмеркаванне.

15 жніўня, 19:30 — «Палёт над гняздом зязюлі», 1975 г. Фільм Мілаша Формана

Арыгінальная агучка, беларускія субтытры.

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгонскім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад кантролем пацыентаў і персанал. Але ўзорны парадак дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі - азартны гулец, жартаўнік і валацуга.

Кен Кізі катэгарычна не прыняў экранізацыю Мілаша Формана. Сварка паміж творцамі давяла да судовага працэсу. Тым не менш, фільм сабраў у пракаце больш за 100 мільёнаў даляраў і атрымаў прэміі «Оскар» і «Залаты глобус"(кожную — у пяці намінацыях).

Фільм доўжыцца 132 хвіліны

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

15.08.2017

Час

19:30

Лэйблы

Кінапаказ

Месца правядзення

Крама Ц
вул. Вялікая Траецкая, 14

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: