Іншыя падзеі
Ілюстраваная лекцыя “Сто на сто: польскае дакументальнае кіно”

Ілюстраваная лекцыя “Сто на сто: польскае дакументальнае кіно”

Запрашаем тых, хто хоча навучыцца здымаць добрае кіно.
12-13 кастрычніка ў нашым Цэнтры гарадскога жыцця Гродна адбудзецца цыкл ілюстраваных лекцый “Сто на сто: польскае дакументальнае кіно” – 100% знятай рэчасінасці, 100% вобразу і 100% гуку ў кінакадры».
Уваход вольны!

Расповед пра польскае дакументальнае кіно ў кантэксце “авангарду” і “класікі” будзе весціся праз прызму вельмі важнага тэрміну – “сотка”, “сто на сто”. На жаргоне кінадакументалістаў гэта азначае кінаэпізод, які рэгіструе 100% вобразу і 100% гуку з намерам зафіксаваць “дакументальную праўду”.

Для ілюстрацыі расповеду пра польскае дакументальнае кіно выбраныя фільмы і іх фрагменты, што ўвайшлі ў гісторыю польскай дакументалістыкі ў якасці найбольш “рэвалюцыйных”, а таксама фільмы, якія здабылі ўзнагароды на польскіх і міжнародных кінафестывалях. І стаялі на шляху да здабыцця Оскара.

“Сто на сто” — гэта асноўны, калі не найважнейшы, спосаб стварэння мастацкага дакументальнага фільма. Мы будзем шукаць і паказваць “соткі”, спазнаваць рэчаіснасць праз гэтую прызму, даследаваць гісторыі, расказаныя гэткім чынам, адчытваць кінаметафары творцаў менавіта ў кантэксце “дакументальнай праўды”.

“Соткі” здаюцца вельмі важнымі ў працэсе здымкаў, яны расказваюць праўду ў стылі cinema direct і cinéma vérité, але ж “Праўду можна расказаць рознымі спосабамі”. Вераемнасць падзей, сітуацый, аўтэнтычных паводзінаў, перажыванняў, эмоцый вызначае праўду пасылу. Менавіта праўдзівасць падгледжаных ці створаных сітуацый стварае ўздзеянне на гледача“.

Больш за 120 год бліскучай гісторыі польскай кінадакументалістыкі распасціраецца паміж першымі эксперыментальнымі фіксацыямі Варшавы ХIX ст. Казімежа Прушынскага — піянера польскай і сусветнага кінематографа і яскравым трыумфам двух польскіх дакументалістаў, фільмы якіх — “Іаанна” і “Наш праклён” — аказаліся сярод пяці найлепшых кароткаметражных дакументаў з усяго свету, намінаваных у 2015 г. на Оскар.

———————————
Праграма лекцый!!!

12 кастрычніка 2019

12.00-13.00
1. Класіка і авангард у польскім дакументальным кіно – Іаланта Кільян (Познань), культуразнаўца, прадусарка, аўтарка фільмаў
2. Шчаслівыя работніцы і работнікі – дэканструкцыя міфаў у польскай кінадакументалістыцы 1950-1990-х” – Святлана Курс (Варшава- Мінск), журналістка, пісьменніца, сцэнарыстка.

Супольны прагляд і аналіз фрагментаў дакументальных фільмаў:

13.00-14.00
Блок 1:
«Штодзённае жыццё ў ПНР (70-80 г.)»
«Паводка» (1947), Ежы Босак
«Музыканты» (1960), рэжысёр Казімеж Карабаш
«Сталяр» (1976), Войцех Вішнеўскі

14.00 – 15.00
Блок 2:
«З пункту гледжання начнога вахцёра» (1977), Кшыштаф Кесьлёўскі
«Сем жанчын у розным веку» (1977), Кшыштаф Кесьлёўскі
«Некалькі аповесцяў пра чалавека» (1983), Богдан Дзіворскі.

15.00 – 16.00
Блок 3:
«Усе ведаюць, хто за кім стаіць» (1983), Марыя Змаж-Качановіч
«Дзень за днём» (1988), Ірэна Каменска
«Pro toto» (1987), Анджэй Ціткаў
«Сёстры» (1999), Павел Лазіньскі

13 кастрычніка 2019

Супольны прагляд і абмеркаванне фрагментаў фільмаў:

12.00 – 13.00
Блок 4:
«Першы дзень» (2007), Марцін Саўтэр,
«Poste restante» (2008), Марцэль Лазінскі

13.00 – 14.00
Блок 5:
«Наш праклён» (2013), Томаш Слівінскі
«Суперблок» (2014), Тэрэса Чэпец

15.00 – 15.30
Блок 6:
«Аб’ект» (2015), Паўліна Скібінска
«Повязі» (2016), Зоф’я Кавалеўская,
„Heart Therapy” (2018) Анна Зол

15.30 – 16.00 Дапаможнік кінадакументаліста, альбо як гэта робіцца ў польскай кінадакументалістыцы” – Іаланта Кільян, Святлана Курс.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: