Іншыя падзеі
HrodnaRovarFest - велапрабег па вуліцах Гродна

HrodnaRovarFest – велапрабег па вуліцах Гродна

22 верасня ў гонар Дня без аўтамабіля адбудзецца HrodnaRovarFest – велапрабег па вуліцах Гродна.

Стартуем з пл.Савецкай ў 12:00. Маршрут каля 14 км. Финишуем  таксама на пл.Савецкай.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку каманды кампаній, арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, клубаў, асобныя грамадзяне і сем’і (удзел дзяцей да 14 гадоў магчыма толькі пры суправаджэнні паўналетніх).

Наяўнасць ўпрыгожаных ровараў і яркіх касцюмаў вітаецца 🙂

маршрут:

пл. Савецкая – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Сав. Памежнікаў – вул. Паповіча – вул. Вясновая – вул. Болдзіна – БЛК – вул. Дубко – вул. Дзяржынскага – пл. Леніна – вул. Ажэшка – вул. Савецкая – пл. Савецкая.

Пасля фінішу велапрабегу ўдзельнікаў чакае забаўляльная конкурсная праграма з прызамі і падарункамі.

Дадаць навіну

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: