Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:34
Іншыя падзеі
"Гродзенская капэла" закрывае канцэртны сезон

“Гродзенская капэла” закрывае канцэртны сезон

У праграме «Закрыццё сезону» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская капэла» бяруць удзел камерны аркестр і хор, салісты капэлы лаўрэат міжнародных конкурсаў сапрана Марына Гаравая, лаўрэат міжнародных конкурсаў меца-сапрана з Масквы Кацярына Андрэас, тэнар з Польшчы Міхал Скепка, тэнар Андрэй Панісаў і барытон Уладзімір Гаравы, піяністка Вольга Ягадзінская.

У першым аддзяленні праграмы прагучаць: Дж.Рассіні. Уверцюра да оперы «Вільгельм Тэль», Дж.Вердзі. Песенька Герцага з оперы «Рыгалета», Дж.Вердзі. Дуэт Віялеты і Альфрэда з фінальнага акту оперы “Травіята”, упершыню ў Гродна – Дж.Рассіні. Intoduzione «Stabat Mater dolorosa», арыя басу «Pro peccatis», арыя сапрана «Inflammatus et accentus», заключны хор «In sepiterna saecula» з араторыі «Stabat mater». У другім аддзяленні будуць прадстаўлены Дж.Гершвин. Рапсодыя ў стылі блюз для фартэпіяна з аркестрам, і ўпершыню ў Рэспубліцы музыка венгерскага кампазітара Леа Вайнера Серэнада для камернага аркестра.

Інфалінія 723427 (каса тэатра), МТС 8029 7489653. Квіткі – 8,9 руб.

 

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Кошт

8.00BYR

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: