
“Гродна, які мы бачым і не бачым”. Выстава арт-праекта
Журналіста медыя Hrodna.life і мастачкі-аматаркі са студыі Кацярыны Забелінай зладзілі арт-праект, прысвечаны Гродна.
Замкі і дворыкі, дахі і аркі роднага горада можна будзе пабачыць намаляванымі на паперы і надрукаванымі на футболках і кубках.
Фатаграфічная частка выставы прысвечана самім мастачкам-аўтаркам і іх творам на фоне горада.
Вернісаж праекта адбудзецца 15 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця. Пачатак а 19.00
Пакінуць адказ