Іншыя падзеі
Гродна ў пошуках Айчыны. Дыскусія даследчыкаў

Гродна ў пошуках Айчыны. Дыскусія даследчыкаў

Дыскусія ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна з удзелам даследчыкаў Andrzej Poczobut і Андрэя Чарнякевіча.
24 красавіка, серада, 19.00
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Кірава, 3 (другі паверх).
Уваход вольны.
———————-
Канец Першай сусветнай вайны прынес для маленькай, правінцыйнай Гародні спадзяванне на хуткае сканчэнне нямецкай акупацыі і паставіў перад шматпакутным насельніцтвам горада пытанне: да каго будзе належыць гэты край зараз? Альтэрнатыў было некалькі. Ужо існавала Літоўская дзяржава, да якой Гродна фармальна адыйшоў па ўмовах Берасцейскага міра. Аб сваім гістарычным праве на спадчыну Рэчы Паспалітай узгадала адраджоная Польшча. Не збіралася адмаўляцца ад Паўночна-Заходніх губерній і Расея, якая з такімі цяжкасцямі русіфікавала іх на працягу апошняга стагоддзя. А былі яшчэ бальшавікі, для якіх Гародня з’яўлялась толькі чарговай прыступкай на іх шляху да Сусветнай рэвалюцыі. Беларуская Народная Рэспубліка ў гэтым спісе заставалася ці не на апошнім месцы. Аб тым, што ўжо як поўгады існуе Беларуская дзяржава, шмат хто з гарадзенцаў на той час нават і не здагадваўся.
У выніку, 28 красавіка 1919 года ў Гародню ўвайшлі польскія рэгулярныя часткі. У гэты ж дзень Центральная Беларуская Рада Гарадзеншчыны звярнулась з адозвай «Да беларускага народу».
«Учора, -адзначалася ў звароце, – старая Гродна пабачыла сцягі войск Польскай дзяржавы, якія занялі гэтае адвечнае беларускае места. Стрэнце, беларусы, новых гасцей свайго краю з поўным пакоем і пэўнасьцю…».
Пачыналася польска-савецкая вайна…
Даследчыкі Анджэй Пачобут і Андрэй Чарнякевіч запрашаюць 24 красавіка на 19.00 у Цэнтр гарадскога жыцця, каб узгадаць падзеі, якія сто год назад вызначылі далейшы лес нашага горада і прапанаваць свой погляд на іх з перспектывы сённяшняга дня.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: