Іншыя падзеі

“Global Laser Run City Tour” у парку Жылібера

23 чэрвеня ў парку Жылібера ўпершыню ў Гродзенскай вобласці пройдуць унікальныя спаборніцтвы па лазер-рану “Global Laser Run City Tour”. Спаборніцтвы знаходзяцца пад эгідай Міжнароднага саюза сучаснага пяціборства (UIPM). Арганізатарамі падзеі ў Гродне стане Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта сумесна з Беларускай федэрацыяй сучаснага пяціборства і Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Лазер-ран – гэта дысцыпліна сучаснага пяціборства, якая ўключае ў сябе бег і стральбу з лазернага пісталета. Адлегласць да мішэняў вызначаецца узроставай катэгорыяй удзельнікаў.

У спаборніцтвах могуць узяць удзел усе ахвотныя. У праграму будуць уключаны заданні для розных узроставых катэгорый ад 9 да 60 гадоў і старэйшых. Напрыклад, юнакі і дзяўчаты ад 9 гадоў прабягуць два кругі па 400 метраў з 2 серыямі ў стральбе з лазернага пісталета па 5 стрэлаў на кожным рубяжы з адлегласці 3 метры. Дарослым спартсменам прыйдзецца прабегчы 4 круги па 400 метраў і страляць 4 серыі па 5 стрэлаў з адлегласці 5 метраў. Арганізатары прадугледжваюць шырокую праграму для ветэранаў у катэгорыі «Мастэрс» ад 40 да 60 гадоў і старэйшых.

Спаборніцтвы пачнуцца 23 чэрвеня ў гарадскім парку імя Жана Эмануэля Жылібера з рэгістрацыі з 9.00. Першы старт будзе дадзены ў 10.00 гадзін.

Прызёры ва ўсіх катэгорыях атрымаюць медалі, прызы і дыпломы, а кожны ўдзельнік памятнай падзеі будзе узнагароджаны сертыфікатам і сувенірам.

Для таго, каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца ​​з рэгламентам правядзення спаборніцтваў і прайдзі папярэднюю рэгістрацыю на сайце.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: