Дадаць навіну
Панядзелак, 25 чэрвеня 2018, 04:00
Усе мерапрыемствы

Гарадское свята да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

1 верасня гарадскія бібліятэкі запрашаюць усіх аматараў роднага слова на свята беларускага пісьменства «Наш беларускі гонар, наш нацыянальны скарб».

Гарадское свята адбудзецца на сцэне Цэнтра культуры Гродна пад знакам важнай даты для нашай краіны — 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У рамках свята ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з кніжнымі выданнямі з фонду Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка, сустрэцца з мясцовымі пісьменнікамі, журналістамі, выдаўцамі, артыстамі Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, паслухаць выступленні творчых калектываў і выканаўцаў студый Цэнтра культуры г. Гродна.

Арганізатары мерапрыемства — Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна і Цэнтр культуры Гродна.

Свята адбудзецца 1 верасня ў Канцэртнай зале Цэнтра культуры г. Гродна (вул. Дзяржынскага, 1).

Пачатак: 12.00.

Да канца 2017 года ў бібліятэках горада арганізавана звыш 40 масава-інфармацыйных мерапрыемстваў і кніжных выстаў у межах святкавання юбілейнай даты.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

01.09.2017

Час

12:00

Месца правядзення

Цэнтр культуры Гродна
вул. Дзяржынскага, 1

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: