Іншыя падзеі
Фотовыстава "Прыдуманы горад" Аляксандр Саенка

Фотовыстава “Прыдуманы горад” Аляксандр Саенка

Седзячы ў цёмным пакоі, здаецца, што чорная бездань паглынае цябе. Аднак маленькая стужачка святла прабіваецца праз прыадчыненыя дзверы, і тут ты разумееш, што гэтая танюсенькая нітачка не дазволіць, каб цемра агарнула цябе цалкам. Ты разумееш, што за дзвярыма – жыццё. Але ты сядзіш далей, баючыся падняцца, разглядваеш у калейдаскоп каляровыя малюнкі. І дагэтуль не маеш адказу: святло і цемра – хто сябра, а хто вораг? Ці могуць яны існаваць адзін без аднаго?
“Прыдуманы горад” – гэта роздум пра траўмы мінулага. Гэта спроба чарговы раз адказаць на галоўнае для кожнага чалавека пытанне: хто я? Гэта спроба раскрыць таямніцы самога сябе праз прызму святла і ценю. Гэта паглыбленне ў прыдуманы свет, дзе сярод шэрых сцен даўно згас агонь, а ў вачах засталіся толькі жаданні і надзеі, парослыя бур’яном… Цягнешся да зорак, але імкліва падаеш у церні, дзе пустэча наперадзе і пустэча за табой, і вінаваты ў гэтым ты сам…

Цэнтр гарадскога жыцця,

Кірава, 3

Фотовыстава "Прыдуманы горад" Аляксандр Саенка

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: