краязнаўчы клуб Руслана Кулевіча

Фотавыстава “Пяціхвілінка з 1930-х”

З 12 сакавіка ў гандлёвым цэнтры “OldCity” адкрываецца выстаўка старых фатаздымкаў пад назвай “Пяціхвілінка з 1930-х гг.”.

На фотавыставе будуць прадстаўлены здымкі з архіваў гродзенцаў.

Вулічная здымка – самы распаўсюджаны фармат таго часу. Такой працэс здымкі называлі “пяціхвілінка”. Чалавека сфатаграфавалі, выдалі квіток і праз некаторы час можна было прыходзіць і на вітрыне салона на пробніках глядзець выніковы варыянт. Спадабалася фотакартка – заказвалі і забіралі.

Такія фатографы стаялі ў асноўным на вуліцах Ажэшкі і Дамініканскай (сучасная Савецкая).

Дата

12.03.2020 - 12.04.2020

Час

Цэлы дзень
ГЦ OldCity

Месцазнаходжанне

ГЦ OldCity
вул. Дубко, 17
Hrodna.life

Арганізатар

Hrodna.life
Электронная пошта
info@hrodna.life
Веб сайт
https://hrodna.life/
Больш пра краязнаўчы клуб "Hrodna404"