Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 02:28
Усе мерапрыемствы

Фотавыстава пад гіпнозам

28 Чэрвеня (чацвер), а 18-й 00, фатограф Наталля Салама і арт-галерэя «У Майстра», адкрыюць першую фотавыставу, у якой усе наведвальнікі будуць знаходзіцца ў гіпнатычным трансе.
Для кантролю правядзення мерапрыемства на выставе будзе пастаянна прысутнічаць урач-псіхатэрапеўт.

Месца правядзення: горад Гродна, арт-галерэя «У Майстра», вул. Кірава, 8.

«У гэтай выставе мы выкарыстоўваем трансавы стан, каб паказаць гіпнатызм фотаздымкаў Наталлі Салам не толькі звонку, але і знутры» -кажа аўтар ідэі Міхаіл Ліс.

«Гэта будзе унікальная выстава, бо тут глядач будзе наўпрост, праз пачуцці, без лагічных фільтраў - ўспрымаць фатаграфіі», — кажа фатограф Наталля Салама.

На выставу можна будзе трапіць толькі па папярэднім запісе, групамі па 5 чалавек у кожнай за 1 раз. Галерэя «У Майстра» будзе часткова пераабсталяваная ў кабінет псіхааналізу, дзе будуць крэслы і гарбата для наведвальнікаў. Там, пад наглядам псіхатэрапеўта, яны будуць чакаць сваёй чаргі і пагружацца ў транс. Пасля гэтага гасцей праводзяць у залу, дзе знаходзяцца фатаграфіі.

Стан трансу з’яўляецца самым прадуктыўным станам чалавечага арганізма і шырока ўжываецца ў псіхатэрапіі і медытацыі для вырашэння мноства праблем: бессоніца, неўрозаў, самаматывацыі і іншых. Арганізатары мяркуюць, што новы спосаб прымянення гіпнозу пашырыць рамкі ўспрымання фатаграфіі і мастацтва ў цэлым.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

28.06.2018

Час

18:00

Лэйблы

Прэзентацыя

Месца правядзення

Галерэя "У майстра"
вул. Кірава, 8

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: