Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 14:59
Усе мерапрыемствы

Фотавыстава па выніках праекта «Фотастарт»

Фотавыстава па выніках праекта «Фотастарт»

Культурны цэнтр “Фестывальны” запрашае 11 кастрычніка ў 17.30 на адкрыццё фотавыставы праекта «Фотастарт».
 
Выстава стала вынікам працы ўдзельнікаў адукацыйнага праекту «Фотастарт», які прайшоў у Гродне ў жніўні-верасні гэтага года ў фармаце школы маладых фатографаў. Праект арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі і праграмы развіцця супрацоўніцтва «Lithuanian Development Cooperation».

Конкурс на навучанне ў школе прайшлі 15 чалавек, у асноўным творчая моладзь, аб’яднаная любоўю да фатаграфіі. Праект насіў інклюзіўную накіраванасць і разам з астатнімі ў групе навучанне прайшлі ўдзельнікі з парушэннем слыху, з якімі працавалі сурдаперакладчык.

Удзельнікі праекта на працягу месяца вывучалі асновы кампазіцыі і здымкі, наведвалі майстар-класы і лекцыі вядомых фатографаў, мастакоў і дызайнераў з Беларусі і Літвы самага высокага ўзроўню. Сярод выкладчыкаў школы такія вядомыя майстры, як мастак Сяргей Грыневіч, графік Юры Якавенка, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз дызайнераў», мастак і дызайнер Дзмітрый Сурскі, старшыня «Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў» Сяргей Міхаленка, папулярны мінскі фатограф Віктар Сянькоў, гарадзенскі фотамастак, графік, загадчык кафедры дызайну ГрДУ ім. Я.Купалы Антон Ляшчынскі, выкладчык кафедры дызайну ГрДУ ім. Я. Купалы, дацэнт Ігар Дзямкоўмкі, гродзенскі камерцыйны фатограф Яўген Бузук, фотажурналіст Іван Ярывановіч, вядомы літоўскі фатограф Вітаўтас Дарашкявічус, фатограф Нацыянальнай літоўскай філармоніі і Нацыянальнага драматычнага тэатра Літвы Дзмітрый Мацвееў, літоўскі фатограф Ёнас Страздаускас.

Вялікім поспехам для вучняў школы стала знаёмства з класікам літоўскай фатаграфіі, фатографам і выдаўцом Рымантасам Дзіхавічуса, якое адбылося падчас адной з паездак у Вільню.

Фотапараўнанне двух гарадоў – Гродна і Вільні – стала галоўнай ідэяй выставы. Два города, падзеленыя ў мінулым тэрытарыяльнай і ментальнай мяжой, якія маюць агульную гісторыю і культурную спадчыну, аўтары паспрабавалі аб’яднаць у сучаснасці, выкарыстоўваючы універсальную мову фатаграфіі.
Выстава будзе працаваць з 11 кастрычніка па 25 кастрычніка

comments powered by HyperComments

Дата

11.10.2018 - 25.10.2018

Час

17:30

Месца

Культурны цэнтр "Фестывальны"
вул. Тэльмана, 4

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: