
Фотавыстава Антанаса Суткуса «Людзі Літвы»
Выстава «Людзі Літвы» пачне сваю працу ў Культурным цэнтры «Фестывальны» 7 лютага 2019 (ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 12 лютага 2019 г. у 17.30)
«Людзі такія, якія ёсць. Але калі я іх фатаграфую, гэта «мае людзі». З дапамогай сваёй камеры я заўсёды імкнуўся асэнсаваць свет вакол мяне», – такое творчае крэда Антанаса Суткуса, класіка савецкай і літоўскай фатаграфіі, выбітнага прадстаўніка нацыянальнай фатаграфічнай школы.
Ён нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы пад Каўнасам. Вывучаў журналістыку ў Віленскім дзяржаўным універсітэце. Працаваў у прэсе. Вакол майстры сталі аб’ядноўвацца лепшыя літоўскія фатографы. Больш за два дзесяцігоддзі А. Суткус узначальваў Саюз фотамастакоў Літвы.
Фатаграфічны цыкл «Людзі Літвы», які можна зараз пабачыць у Культурным цэнтры «Фестывальны», А. Суткус ствараў паўстагоддзя. На здымках гараджане і вяскоўцы, дзеці і дарослыя, палітыкі і простыя працоўныя ў іх аўтэнтычнай і блізкай самому фотамастака асяроддзі. Многія глядзяць у кадр. Гэта бясконцая серыя фатаграфій, у якіх знікаюць межы паміж рэальным жыццём і мастацтвам. Імгненні штодзённасці вырастаюць ў сімвалы эпохі …
Арганізатар выставы – Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна.
Экспазіцыя «Людзі Літвы» будзе працаваць да 4 сакавіка.
Мы будзем рады бачыць Вас у ліку нашых гасцей.
Час працы: 10.00 – 19.00
Пакінуць адказ