Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 05:53
Усе мерапрыемствы

Форум-тэатр распачынае новы сезон

Дарагія сябры, «АБФ» запрашае ў новы сезон гуртка «Форум-Тэатр»!

У суботу 9 верасьня мы выходзім з канікул і пачынаем новы сезон Форум-Тэатра. На нашай першай сустрэчы мы не толькі яшчэ раз узгадаем, што такое Форум-Тэатр і хто такі Аўгуста Боаль, але і, вядома, паставім першыя міні-спектаклі гэтага сезону. Акрамя творчасці, вы самі:
— распрацуеце графік нашых гурткоў;
— створыце план гуртка на восень, вылучыце прыярытэты ў працы;
— абмяркуеце спіс экспертаў, з якімі захочаце сустрэцца восенню;
— даведаецеся аб бонусах для будучага асноўнага складу трупы;
— абмяркуйце ваш удзел у праекце «Арт-кам'юніці» «АБФ» і іншыя важныя пытанні.

Чакаем ЎСІХ хто ХОЧА ў «Доме 46» (вул. Лялевель, в. 46 ўваход на цокальны паверх). Уваход і выхад бясплатныя, пячэнькі і гарбата таксама!

Калі ласка, далучайцеся да гуппы Форум-Тэатра у ВК і ўдзельнічайце ў апытаннях, так вы зможаце паўплываць на працу гуртка. vk.com/frumteatrabf

За любы дадатковай інфармацыяй звяртайцеся vk.com/belkagrodno або па МТС +375 333 618 638

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

09.09.2017

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

ДОМ46
вуліца Лелявеля 46, Гродна

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: