Іншыя падзеі
Форум Media Literacy Solutions у  Гродне

Форум Media Literacy Solutions у Гродне

Запрашаем жыхароў Гродна і рэгіёна на мерапрыемства, якое пройдзе 16 кастрычніка 2019 года ў рамках Міжнароднага форуму па Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions.

Мерапрыемства будзе складацца з двух частак:

1. Прэзентацыя стыпендыяльнай праграмы ўрада Вялікабрытаніі Chevening – адной з самых прэстыжных паслядыпломнай стыпендый, якая дазваляе вучыцца ў вядучых ВНУ Вялікабрытаніі. За апошнія 35 гадоў гэтай магчымасцю скарысталіся больш за 50 000 чалавек. Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі і дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым універсітэце Вялікабрытаніі, а таксама пашырыць свой акадэмічны, прафесійны і культурны вопыт.
Стыпендыятамі праграмы Chevening становяцца кандыдаты з моцнай акадэмічнай падрыхтоўкай, здольныя даказаць свой лідэрскі патэнцыял. Узроставых абмежаванняў няма.

Як жыхару Гродна трапіць у брытанскую магістратуру? Што вам дасць стыпендыя і жыццё ў Брытаніі? Хто і калі зможа падаць заяўку? Што, акрамя вышэйшай адукацыі і ўпэўненай англійскай, вам спатрэбіцца?

Пра гэта раскажуць прадстаўнікі Пасольства Вялікабрытаніі, а выпускніца праграмы Chevening Верціка Канаджыя падзеліцца сваім асабістым вопытам падчас навучання ў Вялікабрытаніі і адкажа на вашыя пытанні.

Дадзенае мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску UK in Belarus – British Embassy Minsk.

2. Экспертка Верціка Канаджыя (Індыя) раскажа пра маніпуляцыі і прапаганду, і як медыя могуць ім супрацьстаяць, пашукаем паралелі паміж Індыяй і Беларуссю з дапамогай рэдактара сайта Media IQ Alex Shuntov.

Верціка Канаджыя – памочніца дырэктара па працы з кліентамі ў SPAG Asia і спецыялістка ў галіне медыя з 14-гадовым стажам і вопытам работы ў тэлевізійных навінах Індыі і газетнай рэдакцыі. Зараз яна займаецца камунікацыямі ў галіне аховы грамадзкага здароўя і кансалтынгам.
Верціка – стыпендыятка праграмы Chevening (Чивнинг), і мае дыплом МВА ў галіне медыямэнеджменту ад Кардыфскага ўніверсітэта. Яе вопыт у СМІ дапамагае ёй сачыць за палітычнымі і сацыяльнымі зменамі ў індыйскай медыясферы на працягу апошніх 10 гадоў.

Уваход вольны.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 33 634 10 41

Пераклад будзе забяспечаны.

Да сустрэчы 16 кастрычніка ў Гродна на вул. Будзёнага, 48а – 86 у 19:00.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: