Дадаць навіну
Аўторак, 24 красавіка 2018, 03:01
Усе мерапрыемствы

Фільм «Вялікая гульня» ў кінаклубе «Ракурс»

Паспяховая гарналыжніца Молі Блюм не трапляе ў склад Алімпійскай зборнай, але не адчайваецца і вырашае ўзяць гадавы адпачынак перад паступленнем у юрыдычную школу. Аднак на працягу гэтага часу Молі не плануе сядзець без справы і ўладкоўваецца на працу ў невялікае кафэ Лос-Анджэлеса. Праца афіцыянткай не прыносіць Блюм жаданага заробку, і яна вырашае адкрыць падпольны клуб для аматараў гульні ў покер. Нелегальны бізнэс аказваецца вельмі прыбытковым, і неўзабаве клуб становіцца вельмі папулярным сярод галівудскіх зорак, вядомых спартсменаў, мільянераў, рускіх мафіёзі і іншых уплывовых і заможных спадароў. Неўзабаве Молі Блюм становіцца сапраўднай «каралевай покера», але нечакана белая паласа змянілася на чорную, калі дзяўчыне прыгразілі судом за незаконную дзейнасць.

«Вялікая гульня» — амерыканская біяграфічная драма Аарона Соркін, заснаваная на біяграфіі спартсменкі Молі Блюм. Стужка з’яўляецца дэбютнай рэжысёрскай працай. Раней Соркін выступаў у якасці сцэнарыста (прэмія «Оскар» за «Сацыяльную сетку»).

Квіткі ў касе кінатэатра і на http://kinoteatr.megamag.by/index.php?cPath=6397

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

11.01.2018

Час

19:00

Кошт

6.00BYR

Лэйблы

Кінапаказ

Месца правядзення

Кінатэатр "Чырвоная зорка"
вул. Сацыялістычная, 4

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: