Іншыя падзеі
Фестываль «Зялёны ГРАН-ПРЫ» - 2019

Фестываль «Зялёны ГРАН-ПРЫ» – 2019

Фестываль «Зялёны ГРАН-ПРЫ» – 2019 будзе праводзіцца 17-19 мая на базе адпачынку «Купалінка» ва ўрочышчы «Грандзічы».
Сачыце за самай актуальнай і падрабязнай інфармацыяй на старонцы фестывалю http://grodno.bardy.org/zgp.php

Фармат правядзення фестывалю:

– пятніца – заезд удзельнікаў, нефармальныя сустрэчы, міні-канцэрты ля вогнішчаў;
– субота – 1-ы тур конкурсу, блокавыя канцэрты гасцей, 2-і тур конкурсу, гала-канцэрт, начныя вячоркі ля вогнішчаў;
– нядзеля – раз’езд удзельнікаў.

Фестываль праводзіцца на лясной турбазе, фармальна ў межах горада. Уваходных білетаў і арганізацыйнага ўзносу на фестывалі няма, удзел бясплатны. Усе выдаткі па праезду і пражыванню ўдзельнікі нясуць самастойна. Вы можаце замовіць пражыванне на турбазе, але можаце спыніцца і ў намётавым лагеры за тэрыторыяй турбазы ў трох хвілінах хады. Вы можаце замовіць харчаванне ў сталовай турбазы. Для замовы пражывання і харчавання неабходная папярэдняя заяўка на адрас аргкамітэта (асабістым паведамленнем Паўлу Салаўёву або поштай на адрас bardy.grodno@gmail.com).

Да ўвагі замежных гасцей! Гродна – бязвізавая зона. Афіцыйная падрабязная інфармацыя аб бязвізавым уездзе: http://grodnovisafree.by. Калі ўзнікнуць пытанні – задавайце арганізатарам, не саромейцеся.

Творчыя майстэрні і конкурс праводзяцца па наступных намінацыях:
– аўтар,
– аўтар музыкі,
– выканаўца,
– паэт,
– выканальніцкі калектыў.

Конкурсная частка праходзіць у два этапы:
1-ы тур – праца ў творчых майстэрнях;
2-і тур – выступ на конкурсным канцэрце.
Лаўрэаты і дыпламанты фестывалю ўзнагароджваюцца прызамі і дыпломамі. Па рашэнні журы можа быць прысуджаны Гран-Пры.

Удзельнікі выконваюць свае песні ў суправаджэнні акустычных інструментаў. Выкарыстанне сінтэзатараў і фанаграм правіламі конкурсу не дазваляецца.
Папярэдняя заяўка для ўдзелу ў конкурсе не абавязковая, але вельмі пажаданая (дасылайце заяўкі з указаннем намінацый асабістым паведамленнем Таццяне Шубзда або поштай на адрас tanya_s@bk.ru).

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *