Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:08
Іншыя падзеі
Фестываль дакументальнага кіно Watch Docs Belarus у Гродне

Дата

13.11.2018

Фестываль дакументальнага кіно Watch Docs Belarus у Гродне

Увага! Увага! Увага!
З 18 па 21 кастрычніка ў Гродне адбудзецца міжнародны Фестываль дакументальнага кіно Watch Docs Belarus.
Запрашаем на прагляды лепшых стужак у Цэнтр гарадскога жыцця: вул. Кірава, 3.
Гэтым разам мы адабралі для вас самыя “смачныя” стужкі новага сезону. У 2018 годзе гарадзенцы пабачаць іх раней за менскіх аматараў дакументальнага кіно 🙂

Наш расклад:

18 кастрычніка, чацвер, 19.00
– “Белы Свет Вачыма Даліборэка”. Чэхія, 2017 – 105 хвілін.
– “Ленінапад”. Украіна, 2017 – 11 хвілін.

19 кастрычніка, пятніца, 19.00
– “Наш Новы Прэзідэнт”, ЗША, Расея, 2018 – 77 хвілін. + ДЫСКУСІЯ

20 кастрычніка, субота, 17.00
– “Дэбют”, Беларусь, 2017 – 80 хвілін. Сустрэча с рэжысёрам! (Фільм адаптаваны для людзей з парушэннямі слыху)

21 кастрычніка, нядзеля, 17.00
– “Мастацтва Супраціву ў Буркіна Фасо”, Буркіна-Фасо, ЗША, Балгарыя, 2018 – 72 хвіліны.

У рамках фэсту пройдзе некалькі спец.падзей:

– Дыскусія: паразмаўляем пра фэйкавыя навіны пасля паказу фільма “Наш новы прэзідэнт”
– Сустрэча з рэжысёрам фільма “Дэбют” Анастасіяй Мірашнічэнка
Увага!
Уваход на ўсе паказы фэсту – вольны!

comments powered by HyperComments