Іншыя падзеі
Фестываль чыр-лідараў у Old City

Фестываль чыр-лідараў у Old City

7 лістапада горад збярэ лепшых спартсменаў з Беларусі і Расіі для ўдзелу ў першым міжнародным стантфэсце па чырлідынгу «Old City challenge». Спаборніцтвы праходзяць у рамках маштабнага рэспубліканскага праекта “Тыдзень чырлідынга ў Беларусі».

Гродна з’яўляецца адным з лідзіруючых гарадоў па развіцці чырлідынга ў Беларусі. Гродзенскія спартсмены неаднаразовыя пераможцы і прызёры нацыянальных спаборніцтваў, а ў чэрвені 2019 года спартсмены з гродзенскіх клубаў «Dartly», «Маямі», «Sky hamsters» прадстаўлялі Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па чырлідынгу ў Санкт-Пецярбургу. У складзе зборнай каманды «Smile» у дысцыпліне «чыр-каманда» рабяты гродзенскага клуба «Sky Hamsters» заваявалі бронзу чэмпіянату Еўропы.

Чырлідынг – камандны від спорту, які складаецца з гімнастычных, акрабатычных і танцавальных элементаў, а таксама пірамід, стантаў (падтрымак) і выкідаў. Чырлідынг прызнаны афіцыйным відам спорту ў Беларусі з 2017 года, а таксама часова прызнаны Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Спартыўныя разрады прысвоены каля 185 спартсменам, якія прадстаўляюць спартыўныя клубы Мінска і Гродна.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: