Іншыя падзеі
Фестваль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” і кніжны кірмаш

Фестваль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” і кніжны кірмаш

«Прадмова» ляціць у Гародню! 16 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця высадзіцца кампанія менскіх творцаў: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Вядома ж, далучацца і гарадзенскія аўтары, а напрыканцы ўсіх ахіне сюррэальная музыка .K

Выдаўцы Галіяф Гандляровіч, Акадэмічная Кніга, Выдавецтва “Янушкевіч”, Spadar Arche, Роман Цимберов разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

Ад дзіцячых чытанак да філасофскіх лекцый – сваю інтэлектуальную кнігу знойдзе кожны! Глядзіце праграму і абірайце, што вам па душы:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі (“Дабранач, Караліна” Якаба Хайна, “Дыктарар” Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак “Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка” з удзелам мастака Паўла Татарнікава Pavel Tatarnikov

12:30 “Прыватная гісторыя кнігі”: аўтарка “Ката Шпрота” Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 “Супольнасці XXI стагоддзя”: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі Olga Shparaga і прэзентацыя яе кнігі “Супольнасць пасля Халакосту” (+аўтограф-сесія)

14:00 “Белкульт і як з гэтым жыць”: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 “Філосаф думае Беларусь”: размова з Валянцінам Акудовічам Валянцін Акудовіч

15:20 “Гісторыя – папулярная або “навуковая”?” – дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча Аляксандр Краўцэвіч, Алеся Пашкевіча Аляксандр Пашкевіч, Алеся Белага, Антона Рудака Anton Rudak ды іншых.

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 “Танцы над горадам” з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 – аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава)

18:00 Андрэй Хадановіч Andrej Khadanovich з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар Anna Komar, Хрысціна Бандурына Krystsina Banduryna, Антон Саладоўнікаў Anton Solodovnikov, Даша Бялькевіч Dasha Belkevich, Іаанна Владыка Іаанна Владыка, Антон Рудак Anton Rudak, Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K – tochka K

20:40 Закрыццё фэста

Фестваль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: