Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 05:52
Усе мерапрыемствы

Фэст вышыванкі

У нядзелю, 10 верасня, чакаем усіх на першым гарадзенскім Фэсце вышыванкі.
Пачатак, а 12.00. Будзе ўсяго і шмат ад Imbryk, symbal.by, Budzma Belarusami, Арт Сядзіба, Cudoǔnia
Праграма «Фэсту вышыванкі»:
12:00—17:00 — выстава-кірмаш;
12:00—14:00 — выступ-лекцыя пісьменніка ды даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гарадзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму;
14:00—14:30 — прэзентацыя гістарычных мапаў ды коміксаў для дзяцей і дарослых ад мастака Яна Мяльніцкага;
14:30—15:00 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменнікам Славамірам Адамовічам;
15:30—16:00 — выступ лаўрэата «Кніга года» (2016) паэтэссы Насты Кудасавай;
16:00—16:30 — прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку ды выступ празаіка Кірыла Стаселькі;
16:30—18:00 — выступ Алеся Дзянісава ды іншых музыкаў;
18:00—20:00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў»;
18:00—20:00 — бясплатны паб-квіз «Слава Воршы ўжо ня горша» (Pizza Smile, вул. Перамогі, 47)

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

10.09.2017

Час

12:00
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: