Іншыя падзеі
Фальклорная фотавыстава ад Ежы Касючэнка

Фальклорная фотавыстава ад Ежы Касючэнка

15 чэрвеня ў Інфармацыйна-турыстычным цэнтры Гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца творчая сустрэча з польскім фізікам і фатографам Ежым Касючэнка.

У яе рамках аўтар раскажа пра сваё захапленне фатаграфіяй, а таксама прадставіць увазе гасцей фотаработы, якія ўключаюць у сябе выхапленыя з жыцця фрагменты фальклорных фестываляў, яркія і самабытныя партрэты музыкаў з розных краін.

Сустрэча пад назвай “Фальклор свету” адбудзецца па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 27 (будынак былога брыгіцкага кляштара, уваход з боку Галоўпаштамта).

Пачатак мерапрыемства ў 17.00.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: