Беларускамоўны практыкум на тэму: "Разуменне цела - разуменне сэксу"

Беларускамоўны практыкум на тэму: «Разуменне цела — разуменне сэксу»

У аўторак, 15-га кастрычніка ў Этнакраме «Цудоўня», а 20:00 пройдуць першыя заняткі беларускамоўнага практыкума на тэму: «Разуменне цела — разуменне сэксу».

1) РАЗБУРЭННЕ МІФАЎ І СТЭРЭАТЫПАЎ ПРА СЭКС
Падчас гэтага блоку плануецца разглядзець такія пытанні як: шкоднасць парнаграфіі, міфаў і вулічнай «адукацыі» для сексуальнага жыцця, рознасць бачання на секс мужчын і жанчын, як выбраць парнёра ці партнёрку, размовы перад сексам, падчас і пасля, сумяшчальнасць, астралогія як інструмент для сумяшчальнасці.

2) ЖАНОЧАЕ І МУЖЧЫНСКАЕ ЦЕЛА
Падчас заняткаў будуць разгледжаныя:
— асаблівасці жаночай і мужчынскай фізіялогіі;
— узроставыя асаблівасці, уплыў гарманальнага фону на сексуальнае жыццё;
— паняцце жаночага і мужчынскага здароўя;
— тэмперамент і яго тыпы, жаночы і мужчынскі аргазм, астралогія як інструмент па разуменню свайго тэмпераменту і сумяшчальнасці з партнёрам

3) СЭКСУАЛЬНЫЯ ПРАКТЫКІ.
Блок практычных парадаў і сэксуальных практык з «інструкцыяй па карыстанні».

Працягласць заняткаў 1,5−2 гадзіны.
У выніку вы атрымаеце веды па асаблівасцях мужчынскага і жаночага цела, а таксама практычныя парады пра сэкс.

Рэгістрацыя на практыкум па тэлефоне: +375 336 232 616
Уваход — вужалка (здабыць можна ў «Цудоўні» па адрасе Кірава, 3)

Дата

15.10.2019

Час

20:00