Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:26
Іншыя падзеі
Экскурсійны марафон

Экскурсійны марафон

16 верасня ў нядзелю ў музеі пройдуць адразу чатыры экскурсіі, для наведвання якіх трэба будзе толькі заплаціць за квіток на выставу або пастаянную экспазіцыю.

Стары Замак 10.30 – экскурсія па выставе “Зроблена ў Гародні”. Вы даведаецеся масу цікавага аб старых гарадзенскіх прадпрыемствах, тых, якіх ужо няма (фабрыка матацыклаў, піваварны завод) і тых, якія квітнеюць і цяпер – тытунёвая фабрыка. Даведаецеся, як выраблялі цэглу і кафлі і ўбачыце масу унікальных экспанатаў.

Новы Замак 12.00 – экскурсія па выставе «Хтосьці хавае, а хтосьці знаходзіць». Гэтая выстава – унікальнае падзея ў гісторыі Гродна. Дзе яшчэ вы ўбачыце амаль усе скарбы знойдзеныя ў Гродне і ваколіцах і даведаецеся аб іх гісторыі. Столькі вырабаў з каштоўных металаў вы яшчэ не бачылі!

Дом Майстры на вуліцы Ажэшкі 14.00 – экскурсія па пастаяннай экспазіцыі. Вам раскажуць пра тое як Антоній Тызенгаўз хацеў ператварыць Гродна ў «квітнеючую Галандыю на Нёмане” і што іх гэтага атрымалася. Падрабязная і унікальная гісторыя Гарадніцы.

Дом-музей Максіма Багдановіча па вул. 1 мая – 16.00 – касцюміраваная экскурсія ў гасцях у мамы Максіма Багдановіча Марыі Апанасаўны. Даведаецеся ўсё пра жыццё сям’і класіка беларускай літаратуры.

Мы спецыяльна запланавалі экскурсіі так, каб у перапынку вы маглі перайсці ад аднаго музея да іншага і па дарозе выпіць  кавы ці гарбаты.

Нагадваем, трэба будзе заплаціць за квіток на выставу або пастаянную экспазіцыю. Цана за дарослы білет складае ад 1,55 (музей Багдановіча) да 4 (выстава скарбаў) рублёў.

 

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

Цэлы дзень

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: