Іншыя падзеі
Джазавы канцэрт гурта "Taran Trio"

Джазавы канцэрт гурта “Taran Trio”

28 лістапада ў 19.00 на сцэне Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры адбудзецца канцэрт джазавага калектыву “Taran Trio”.

«Taran Trio» ( «Таран Трыо») – музычны праект з Беларусі, заснаваны вядомы акардэаніст Анатолем Таранам ў 2016 г.

Яшчэ сольным выканаўцам, Анатоль Таран стаў пераможцам і лаўрэатам дзясятка замежных конкурсаў, і стыпендыятам прэстыжных беларускіх фондаў, паслядоўна ствараючы свой вобраз як джазавага музыканта.

Выступы новага праекта Анатоля пад назвай «Taran Trio» ужо паспелі ўбачыць і пачуць гледачы Беларусі, Літвы, Францыі, Швейцарыі і іншых краін.

«Гучанне джазавага трыо Анатоля Тарана настолькі асвяжальна хвацкае, што непрыкметна выносіць слухача далей ад шэрай штодзённасці», – напісала пра выступ «Taran Trio» адно з літоўскіх выданняў.

Супрацоўніцтва музыкаў стварае лабірынты джазавай, авангарднай, народнай музыкі, пашыраючы прастору для імправізацыі.

Акрамя Анатоля Тарана, у склад джазавага трыо ўваходзяць перкусіяніст Аганэс Аванесян (кампазітар, лідэр гуртоў Morfe і H.A Quartet), і басіст Аляксандр Яфімаў (удзельнік праектаў Egor Zabelow Trio, Morfe, H.A. Quartet).

Таксама ў канцэрце возьме ўдзел спецыяльны госць – Аляксандр Краўчук (саксафон).

Аляксандр Краўчук – джазмен і кампазітар, вядомы жыхарам Гродна па праекце «Jazz Stories».

Жывы гук.

28 лістапада, 19.00
ГУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» (г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 1)

Кошт квіткоў: 10-15 рублёў

Інфалінія: 62-00-93
Каса: 62-00-94

6+

Арганізатары канцэрта – прадзюсерскі цэнтр «ПАН-студыя» (г. Мінск) і ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры».

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: