Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:09
Усе мерапрыемствы

Дзень валанцёра

5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень валанцёраў. Згодна з міжнародным даследаваннем амаль 40% людзей пастаянна працуюць валанцёрамі — гэта значыць выконваюць бясплатна грамадска-карысную працу як мінімум раз у месяц. Чаму столькі людзей гэтым займаюцца?

Запрашаем далучыцца да вечарыны і даведацца, як ваш удзел у валанцёрскай дзейнасці можа зрабіць ваша жыццё цікавей.

Акрамя гэта вы даведаецеся адказы на наступныя пытанні:

  •  – Чаму людзі аддаюць свой вольны час на дапамогу іншым і бясплатную працу?
  •  – Якія кампетэнцыі можна развіць і якія навыкі атрымаць, займаючыся валанцёрства?
  •  – У якім узросце можна пачынаць займацца валанцёрства?
  •  – Чаму ўсё часцей пры прыёме на працу ў маладых спецыялістаў пытаюць пра іх валанцёрскі досвед?

 

Таксама ў праграме вечара кірмаш валанцёрскіх магчымасцяў у Гродне і прэзентацыя розных варыянтаў міжнароднага валанцёрства, а таксама знаёмства з валанцёрамі і валанцёрская ініцыятывамі ў фармаце speed dating.

Мерапрыемства будзе цікава тым, хто хоча атрымаць досвед валанцёрскай працы, але не ведае, з чаго пачаць.

Вечар адбудзецца 5 снежня ў 19.00 па адрасе Будзёнага, 48а-86, уваход на вечар бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. Абмежаванняў па ўзросце няма, стаць валанцёрам можна ў любы момант свайго жыцця.

Прыходзьце і пераканайцеся, што стаць валанцёрам – лёгка, а валанцёрства – магчымасць для творчасці, самарэалізацыі і атрымання задавальнення.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

05.12.2017

Час

19:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Будзёнага, 48а-86
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: