Іншыя падзеі
Дзень эксперта

Дзень эксперта

У суботу, 16 чэрвеня,  ў Стартап-школе Гродна пройдзе Дзень эксперта, а гэта значыць, што можна выдатна правесці пару суботніх гадзін – пагутарыць з аднадумцамі і экспертамі, абмеркаваць свае праекты і атрымаць порцыю натхнення!

У рамках мерапрыемства пройдзе 3 суперкарысных майстар-класа ад экспертаў!

Зарэшістравацца на ўдзел можна тут.

Макс Крывашэеў. Як за 25 рублёў сабраць маркетынгавую сістэму, за якую ў Расеі плацяць 32.000 $?

– сістэма маркетынгу, якая генеруе вам кліентаў практычна на аўтамаце;

– чаму вам давядзецца звольніць свайго маркетолага і пачаць выступаць публічна;

– як хутка стаць №1 на рынку, пакуль канкурэнты не пазналі сакрэт вашага маркетынгу.

Дзмітрый Бяспалаў. Звычкі, якія прыводзяць да поспеху

– звычка, што гэта такое, адрозненне ад навыку;

– як гэта працуе з пункту гледжання нейрафізіялогіі;

– метады і прыёмы фарміравання і замацавання;

– адказы на пытанні.

Аляксей Курэц. Як стаць №1, стварыўшы унікальную прапанову

– Як я запускаў 5 стартапоў;  Ці магчыма ўзламаць традыцыйны рынак;

– Перспектыўныя нішы і трэнды ў ІТ, рэальным сектары і на стыку;

– Як сфармуляваць унікальную каштоўнасную прапанову

 

Як заўсёды, нашы эксперты будуць рады адказаць на ўсе вашы пытанні.

 

Далучайцеся ў якасці аўтра праекта або гледача! Уваход вольны.

Чакаем вас у суботу 16 чэрвеня ў 11:00 у Доме Навукі і Тэхнікі па адрасе:. Гродна, вул.Горкага, д.72, 2 паверх

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

11:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: