Іншыя падзеі
Дыялог з усынавіцелямі: усё, што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць. Сустрэча ў дзіцячай эка-студыі "Ветка"

Дыялог з усынавіцелямі: усё, што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць. Сустрэча ў дзіцячай эка-студыі “Ветка”

10 ЛІСТАПАДА
14:00

Дыялог з усынавіцелямі: усё, пра што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць”

Алеся Сцепаненка, усыннавіцелька і арганізатар ініцыятыўнай групы усынавіцеляў (Мінск) раскажа пра свой вопыт і сумленна адкажа на нашы пытанні.

Многія задумваюцца аб усынаўленні дзіцяці-сіраты, але вырашаюцца нямногія. Чаму?

Задумваючыся аб прыняцці дзіцяці ў сям’ю, будучыя бацькі сутыкаюцца з мноствам страхаў, якія існуюць у нашым грамадстве:
“Гены”, “не палюбім, як роднага”, “людзі будуць паказваць пальцам”, “вырасце і забудзе”. Можна працягваць доўга, а можна пагутарыць з бацькамі-усынавіцелямі асабіста. Задаць усе, нават самыя дурныя пытанні. Даведацца, як жывуць іх сем’і, з якімі праблемамі сутыкаюцца, як спраўляюцца з цяжкасцямі.

«Я -счастливая мама дваіх цудоўных дзяцей, – распавядае Алеся, – якая больш за 5 гадоў выхоўвае ўсыноўленае дзіця, адкрыта кажа аб усынаўленні, і каля 3-х гадоў займаецца тэмай падтрымкі бацькоў пасля ўсынаўлення, заснавальнік Садружнасці усынавіцеляў РБ (usynovitel.by)» .

Сумленная размова дапаможа вам акунуцца ў тэму, атрымаць новы вопыт, пашырыць кругагляд, дасць магчымасць абапірацца ў сваіх рашэннях на інфармацыю, а не на міфы і страхі.

Прыходзьце пагаварыць і паслухаць! Бацькоўства – шлях няпросты. Гэтая сустрэча можа стаць падтрымкай не толькі прыёмным, але і біялагічным бацькам, а можа апынуцца важнай і паўплываць на ваша рашэнне аб усынаўленні.

Хай шчаслівых дзяцей і бацькоў будзе больш.

Калі 10 лістапада (нядзеля)
14:00 – 17:00
Дзе: Дзіцячая экостудия Ветка, вул Кастрычніцкая 4, 215, другі паверх.

Запіс па тэлефоне:
80292202440
Вайбер 80255483992

Аплата: добраахвотнае ўзнагароджанне 5 рублёў

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: