Іншыя падзеі
Дыскусія аб праблемах бежанцаў у Беларусі і асвятленню тэматыкі бежанцаў у СМІ.

Дыскусія аб праблемах бежанцаў у Беларусі і асвятленню тэматыкі бежанцаў у СМІ.

HrodnaMediaRoom і “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” запрашаюць на дыскусію, прысвечаную праблемам бежанцаў у Беларусі і асвятленню тэматыкі бежанцаў у СМІ.

Удзел у дыскусіі возьмуць эксперты і госці з Мінска:

Алесь Міхалевіч – кіраўнік беларускага Цэнтру падтрымкі бежанцаў;

Настасся Лойка – актывістка арганізацыі Human Constanta, якая займаецца пытаннямі бежанцаў;

Раман Стэфаненка – эксперт і даследчык мовы варожасці ў СМІ, грамадская ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”;

Андрусь Клікуноў і Барыс Гарэцкі – сябры Рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якія штодзённа працуюць з медыйнай праблематыкай.

Падчас дыскусіі эксперты раскажуць аб становішчы з бежанцамі ў Беларусі на сённяшні дзень, распавядуць пра праблемы і праграмы для мігрантаў у нашай краіне, а таксама засяродзяцца на асаблівасцях асвятлення дадзенай тэматыкі ў медыя.

Фота Сяргея Панамарова, пераможца World Press Photo

Калі: 3 лістапада
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул.Савецкая, 3)
Пачатак: 18.00
Уваход вольны

comments powered by HyperComments

Дата

10.12.2018

Час

18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: