Іншыя падзеі
"Дом дагары дном". Спектакль Сучаснага мастацкага тэатра, Мінск

“Дом дагары дном”. Спектакль Сучаснага мастацкага тэатра, Мінск

Непрадказальная камедыя аўтарства Марка Камалеці разгортваецца ў доме забяспечанай і дружнай сям’і.
Інтрыгуючы і нечаканы паварот лёсу закручваецца ўжо з першых хвілін дзеяння. Муж думае аб сваёй палюбоўніцы, маладой і прыгожай дзяўчыне, мадэлі і акторцы. Жонка збіралася наведаць любую маму, але даведаўшыся, што да мужа павінен прыехаць блізкі сябар, а па сумяшчальніцтве яе палюбоўнік, вырашае застацца дома. Раптоўныя змены ў планах  герояў ствараюць поўную блытаніну, змешваючы ролі ўсіх персанажаў і прымушаючы іх выкручвацца з самых кур’ёзных сітуацый. Вечар ператвараецца ў кругаварот палюбоўнікаў.
“Дом дагары дном” – эксцэнтрычная французская камедыя для аматараў вытанчанага і нягрубага гумару на вельмі тонкія тэмы ад выбітнага французскага камедыёграфа Марка Камалеці, чыё імя занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як аўтара самай папулярнай сучаснай французскай п’есы ў свеце.

Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам.
3 лютага на сцэне Драмтэатра
Кошт квіткоў: 10 – 11 рублёў

"Дом дагары дном". Спектакль Сучаснага мастацкага тэатра, Мінск

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: